***

                ***
Спадзявання апошняя кропля,
як да вуснаў яе данясці,
не забрудзіць ды і не расплёскаць,
не атруціць тытунем у жыцці?

Няўжо ўсё было так дарэмна:
пацалункі, надзеі, грахі…
Я стаяў прад  табой на каленях
І прабачыць за здраду прасіў.

Ты, заплюшчыўшы вочы, маўчала.
Паміж намі сцяна цішыні
З горкай роспачы, крыўды, адчаю
нерухома і сёння стаіць.

Колькі ліўняў сплыло з таго часу,
колькі промняў заззяла ў вакне.
Даравала мне моўчкі: “Застанься…”
Я ж аглохшы сыйшоў сам пазней.

Мяне ў сэрцы няма тваім болей,
смак жыцця з кожным годам гарчэй.
Сляпы лёс твае вусны няволіць,
ад яго нікуды не ўцячэш.
Спадзявання апошняя кропля
ружавее на  бледнай шчацэ. 


Рецензии