Бульба зацвiла

Агарод святкуе лета.
Добрым сонейкам сагрэта -
Радасць і надзея для сяла -
Маем пешчана руплівым,
Промнем лашчана гуллівым,
Бульба на гародзе зацвіла.

Баразёнкі ў бель прыбраны,
Нібы хто наліў смятаны.
Ці ўначы мяцеліца мяла?
Неба  зорак натрусіла?
Воку люба, сэрцу міла -
Бульба на гародзе зацвіла.

Яснавокія суквецці
У залатым купае леце,
У духмянай роскашы цяпла.
Ветрык ёй цалуе шчочкі,
Дожджык мые зоркі-вочкі.
Бульба на гародзе зацвіла.

Чэрвень 2016


Рецензии