Няма дажджу

Зашпіліла хмарка світку -
Не станцуе летні дождж,
Дзе дыван прыгожа выткаў
Чэрвень з кветачак уздоўж.

Уздоўж лесу, каля рэчкі
Той дыван з пахучых траў,
Там квітнее пчолкам грэчка,
Ды прастора ёсць вятрам.

Зараз вільгаці нябеснай
Хоча ўвесь раслінны свет,
Хай хінуцца хмаркі цесна
Пад вясёлкавы букет!

Ды сыпнуць зноў на палеткі
Дожджык спорны як з вядра:
Так чакаюць зёлкі-кветкі
Сілы-моцы каб набраць!

Чэрвень, 2014   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Прыемны i сцiплы верш.

Александр Андреев 96   16.10.2016 23:26     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам,Аляксандр!З цеплынёй,

Ядвига Довнар   17.10.2016 22:42   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.