У нябёсы
Гляджу я бязмоўна, а сэрца крычыць..
Крычыць, з усей моцы, жалебна,гаркотна:
Ўладар ўсемагутны,як далей мне жыць...
Трымацца ў руках ўжо амаль не магчыма,
Трымцяць быццам лісце яны на вятру,
І слабыя вусны шэпчуць бязгучна,
Спадар Ўсясветны,я больш не змагу...
Што скардзіцца сэрца, прабач мяне Ойча..
Як цяжка мне, ведаеш толькі Ты,
Прашу, ўзгадай мае слёзы ў ночы,
Пытанні мае, я прашу,не маўчы...
Надзея мая ледзь жыва,ледзь трывае
Імкліва ляцяць,быццам птушкі,гады
Але я ўсё ж веру, аднойчы заззяе
Тваё сонца шчасця ў маёму жыцці...
Свидетельство о публикации №116060904785