Калi трывожна...
Пра лес i прыгажосць маёй зямлi...
Але трывожыць розум мой бясконца
Становiшча ў свеце, дух вайны.
Адумайцеся, людзi, хто кiруе
Краiнамi! Дамовiцца парА
I мiр уратаваць! Бог не даруе,
Калi цывiлiзацыi зарА
Закоцiцца з-за крокаў неразумных,
Загiне ўсё жывое на Зямлi...
Не спiцца мне ад думак гэтых сумных,
Так хочацца, каб людзi ўсе жылi
На нашай прыгажунi - на планеце -
У шчасцi, каб квiтнела тут усё,
Смяялiся б дарослыя i дзецi,
I радасным было ва ўсix жыццё!
7. 06. 2016
Свидетельство о публикации №116060709457