Я жадаю табе, беларусе

Каб ня жыў пад прыгнётам,ў прымусе,
Каб ня трапіў у пастку ізноў
Я жадаю табе,беларусе,
Не пакінуць сваіх каранёў.

Вораг каб ні на што не спакусіў,
Ні на злата,ні на камяні,
Я жадаю табе,беларусе,
Не забыць на свае карані.

Каб ня енчыла сэрца у скрусе,
Каб спяваў,а ня ведаў -  чамусь?
Я жадаю табе,беларусе,
Не пакінуць сваю Беларусь!


Рецензии