Дз ны сон

Мама пяе калыханку,
Каб сынкі спалі да ранку:
- Люлі, люленькі, люлі
  Не кладзіся на краі,
  Прыйдзе шэранькі ваўчок
  Цябе схопіць за бачок...

Цімафейку сніцца сон,
Што патрапіў у казку.
На каньках танцуе слон
За баранкаў вязку.

Павуцінку тчэ камар,
Муха мёд збірае,
А лянівая пчала
Сонна пазяхае.

Курка плавае ў рацэ,
Там і заначуе.
А свіння сваёй дачцэ
 Песеньку кукуе.

Бусел сее агуркі,
Каб знайсці там дзетак.
Пяюць хорам шчупакі
Пра возера з кветак.

Чарапаха бяжыць крос -
Поезд абганяе.
А ў вагоне кот - матрос
Танцы аб'яўляе.

Яшчэ б мноства небыліц
Сніў бы Цімафейка,
Ды зваліўся з ложка ніц
Брат яго Андрэйка.

Забурчаў: - Чаго ты пхнеш
  Мне каленкі ў бокі!
  Гэтак з табой не заснеш
  І праспіш урокі.

Цімка круць - верць на бачок:
- Я не вінаваты!
  Гэта шэранькі ваўчок
  Мне шчыкоча пяты.
******
А вас, дзеткі, папрашу,
Усё ў сне - небыліцы
Пастаўляйце Цімашу
На свае паліцы.


Рецензии