Прабач!
Прабач, што не заўжды с табою!
Што міма час плыве ракою
І невядомасць мозг скрабе!
Прабач! Але як мне пісаць
Каб ты адна між іншых знала,
Каго мая душа жадала
І будзе век увесь кахаць.
Не ведаю як мне тут быць
Пісаць так, каб усе чыталі
І пры чытанні точна зналі
Па кім мая душа трызніць!
Свидетельство о публикации №116060409654