натхненне

Каб ведаў хто, як моцна рады я,
Калі пасля працяглага маўчання
На роднай мове прагучыць прызнанне,
Што падабаецца паэзія мая!
Бо хочацца пісаць, каб паўставала
Гісторыя жывою ў маім вершы,
Як я яе душою ўбачыў першы,
Як бег часоў натхненне малявала.
Прыемна адчуваць, як мае словы
Знаходзяць водгук ў чытача душы
І бачыць, як на белым аркушы
Паволі расцвітае сад вясновы.


Рецензии