Гукi роднае мовы
Гукі роднае мовы чуваць.
Абуджецца ў сэрцы надзея,
Што зарана ўжо спачываць!
Яшчэ многа, так трэба многа
Для людзей, для Айчыны зрабіць!
Яшчэ сіл дастаткова. Нічога,
Што ўжо маладым мне не быць!
Не шукаць невядомыя зоры,
Не здзіўляцца, як звоніць ручэй
І не мроіць у часу прасторы
Самых-самых каханых вачэй!
Гэта ўсё паглынула бяздонне
Маёй памяці і душы...
Без цябе адзінока сягоння!
Ты заходзь мо' часцей! І пішы!
Бо душа гэтак прагне размовы
Родных слоў на чужыне няма
Таму сніцца мне позірк вясновы
Ну а чый - дагадайся сама!
Свидетельство о публикации №116060309624