Радзiме! Мамe! Каханай!

Мне не дае спаць неспакой
І думкі розныя, і планы
Аб тым як быць адно с табой,
Бо я адной табе адданы!

Табе мой кожны сэрца стук,
Глыток паветра пры дыханні...
Ты з мацярынскіх добрых рук
Мяне заўжды карміла ўранні.

Мой сон глыбокі берагла,
Мяне заўчасна не будзіла.
Нясла, магла ці не магла
І дапамогі не прасіла!

Ты - мама родная мая
І найшчырэйшае каханне!
За ўсё, што мне дала, ці я
Табе аддзячыць буду ў стане?

Прымі ж хоць гэтыя радкі
Маю падзяку і прызнанне,
Што свет не скончыцца-такі,
Калі жывым будзе каханне!


Рецензии