***
Дзе са мной толькі Ты адзін.
Ты мой Госпад, мая апора,
З якой крочу я па жыцці…
Толькі Ты мяне падтрымаеш,
Калі цяжка, калі няма сіл…
Сваёй ласкай мяне напаўняеш,
Прымушаеш далей ісці…
Са мной радасць маю пражываеш,
Ты жа сам мне яе і даеш…
У маім сэрцы любоў пасяляеш
Да ўсяго, што ў свеце жыве…
Як аддзячыць за кожную кветку,
За спеў птушак і зоркі ўначы,
За той свет, што ў сэрца ільецца
Знайсці спосаб мне дапамажы…
Атуляеш сваёю любоўю
Кожны дзень, кожны момант Ты.
Навучы мяне жыць з Табою,
Жыць Табою мяне навучы…
08.01.2010 г.
Свидетельство о публикации №116060109533