Хочацца узяць сякеру
Снегам, белай белізной
Акрапілі ўсё марозы
Пахне сежнаю зімой
Бялізною снег іграе
У вачах мігцяць агні
Дэйма схопленая ледам
Замярла ў цішыні
Спяць пад шубай, беласнежнай
Травы, кветкі і лісткі
Наша Дэйма анямела
Спяць, замоўклі ручайкі
Ціснецца ў іх вадзіца
І не можа знайсці ходу
І не знойдзе такой сілы
З сябе скінуць глыбы лёду
Удаль глянеш, поле бела
Пад нагамі белы снег
Мір засну ў шубах белых
Замарожан часу бег
Усё кругом пакрыта снегам
Зямля скована марозам
У лясу такое чуда
Із лісточкаў белых розаў
Ёлак цяжкія галіны
Звіслі ўніз усе не ахвотна
Толькі хвояў верхавіны
Шумяць ціха і маркотна
Амяртвелі ольхі, лозы
І чуць -чуць галлём хістаюць
Кабаны, касулі, зайцы
Па палям адны гуляюць
Хочацца ўзяць сякеру
І па ёлцы бах абухам
І глядзець, як яна сыпне
На цябе халодным пухам
Свидетельство о публикации №116053009222