Аддурманiу вятрыска...
Салавейка-пяюн закалыхвае пошчакам сад.
І залётны сівы дзьмухавец рассыпаецца пухам
Між сунічных расквечаных град.
Льюць у вокны пяшчоту ліловую бэзаў букеты.
Рана-рана світанак праменьчыкам стукае ў шкло.
Каляровай дугою ў паднеб’е ўчапілася лета
І зямлю спавівае ў цяпло.
Май 2016
Свидетельство о публикации №116053007612
Ядвига Довнар 11.11.2016 08:29 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 11.11.2016 13:15 Заявить о нарушении