Мая сьляза

Мая сьляза.

Няма жальбы з нязваннае сьлязы,
Няма жуды, калі ідуць гады,
Маё нязбыўнае! Ты спраўдзілась тады,
Калі я быў пяшчотны, малады.

Мая сьляза  -  крышталь той нечаканы,
Які ў душы так непрыкметна рос,
Яго да палыноў на магілках курганных,
Я ад калыскі матчынай прынёс,

Да гэтых загародак, палісадаў,
Да дамавінаў роду маяго,
Да курганоў-капцоў затаймаваных,
Чарамі разбегшыхся вякоў.
-18.05.16.


Рецензии
Мы блукаем па сваёй зямлі
І паліваем яе слязьмі ...
Вырасце калі дрэва
Нашага суму.

Шон Маклех Патрик   30.05.2016 15:12     Заявить о нарушении
Гэтак ж вырастуць і застануцца за намі нашы спадкаемцы, якія не павінны забываць сваіх продкаў і мінуўшчыны.
Дзякую за ўвагу.

Михаил Кортелёв   31.05.2016 17:13   Заявить о нарушении