Доля?

Ах, Туча! Роднае сяло!
Куды вядзе твая дарога?
Ты ж 5 вякоў як мак цвіло!
Цяпер сабралася да бога?

Ўсё меней галасоў дзяцей
Чуваць у будні дзень і ў святы.
Футбол забыты. Ўсе часцей
Бутылкаю з бухлом заняты!

Як бы Батый прайшоў вайной,
Стаяцў наўкол сляпыя хаты.
Не расцвітае сад вясной,
Бо соткі крапівой заняты.

Здзічэлі поле, выган, луг,
Няма людзей, няма скаціны.
Цвіце асот ды ловіць слух
Журботны покліч жураўліны.


Рецензии