Вецер свишча над Палескам
Бялізна адна наўкола
А снег падае кружыцца
Быццам летам пыл з пад кола
На платах снег і на дрэвах
У паветры снег нясецца
Правадамі грае вецер
То гудзе ен то смяецца
Замяло палі дарогі
І зіма, як ведзьма злая
Гудзе круціць днем і ноччу
Памялом сваім махае
Вецер свішча над Палескам
Круціць, вые, як шалены
Гудзіць парк і моцна стогне
Трашчаць ліпы, трашчаць клены
Увесь машынны парк буксуе
Управа, ўлева носіць, кружыць
Зад кідае, потым перад
Хто з зімою не падружыць
Свидетельство о публикации №116052903019