Мабыць патрэбы я не маю...
Зь якой кладуцца долу ніцма,
Напрад вяльможнымі царамі,
Напрад заможнымі дварамі.
Мабыць патрэбы я не маю
Ў варажбе і чараўніцтве,
Бо долю знаю, долю знаю,
А доля… што ж яна баіцца?
Мабыць патрэбы я не маю
Каб голас продкаў штодня чуць,
Але ж, яны мяне клікаюць,
З курганаў дрэмлючых завуць.
Мабыць патрэбы я не маю,
Вам словы гэтыя казаць,
Але ж, як маці ёсьць адна нам,
Гэтак ж, Радзіма нам адна.
-15.05.16.
Свидетельство о публикации №116052901380