Пясочныя часы экспромт-адказ

Струменьчык пяшчынак цячэ і цячэ,
Ссыпаецца роўная горка...
Вядома нам тое было што, а яшчэ
Пра тое што будзе гаворка!
А можа ці будзе, ці прыйдзе яно,
Што кожны чакае дарэчы.
Не ведаю я і ні ты. Ўсё раўно
Чакаем  - то лёс чалавечы!
Калі б бог надзеі на шчасце не даў
А лёс нам не выпісаў мэты
Тады б  мабыць болей ніхто не жадаў
Каб вечным струменьчык стаў гэты!
Дай Божа каб ён цёк павольней для нас
Каб мы змаглі ўсё адмыслова
Зрабіць у адмераны Хронасам час
А мо й закахацца нанова!


Рецензии