Дзецям

Дзецям.

Нашу мову ня зьведалі
На гадах, вы, малых…
Дочка з сынам  -  вы бедныя…
Гэта я вас зьбядніў.

Гэта я вас адвёз,
Хай, не ў Цемрыракань,
Але ў кут без бяроз,
Стэпам гэтым аддаў.

Ля бабулі не чулі вы
Казак  з лесу, балот,
Курганоў, з продкаў вугалем,
Бачыць вам не прыйшлось.

Далягляды шырокія
Вам адкрыла жыцьцё,
Каб буялі ды помнілі
Аб Радзіме своёй.
-14.04.16.


Рецензии
Патаемны скарб
Захаваем ўсё жыццё
І дорым дзецям...

Артур Грей Эсквайр   27.05.2016 22:26     Заявить о нарушении

Кольвечна павялось так, што нашы дзеткі ідуць сваімі шляхамі.І хай у іх будзе ўсё добра.
Дзякую за ўвагу.

Михаил Кортелёв   28.05.2016 08:53   Заявить о нарушении