Малахитавая Свислач!
У смарагдах - берагі.
Салавей у голлі свішча
І масты, як абцугі…
Не спыніць ім твае плыні.
Праз стагоддзі ты бяжыш.
Усё часова: прыйдзе, гіне,
Толькі ты, як вечны крыж.
У сабе хаваеш лёсы,
І шануеш з даўніны
У вірах многагалосых -
Бразгат коп’ яў і вайны…
А ў споведзях чароту -
Казкі, песні гусляроў,
Пах жыцця - крыві і поту…
І малітвы святароў.
Смех дзяцей і сум князёвен,
Радасць, шчасце і бяда…
Усё ў адзін сабрала човен
Каламутніца вада.
Каб убачыць твае вочы,
Трэба плаваць і тануць,
Чуць, аб чым трава шапоча
І вады твае глынуць.
Не усё, на жаль, мы ўмеем,
Век кароткі ў людзей.
Ты - люстэрка праўды ў глеі
У гісторыі падзей.
Ты скарбонкай таямнічай
Застанешся назаўжды,
Рэчка наша, з назвай Свіслач.
Цягне зноў мяне сюды.
Р.S.Свислочь - река в г.Минске.
Свидетельство о публикации №116052507594