Крэмзаць i толькi крэмзаць
Цела выварочвае
ад паскуднай утомнасці.
Мне хочацца праз улюбёнасць
лётаць па парапетах лірыкі,
там жа губляць прытомнасць – і
няхай мяне абясточвае
вераломнасць
гвардыі мірыяд і прарокаў.
Я хачу ўзаконіць
вогненебяспечнасць рызыкі.
сваю шалёнасць.
на некалькі несвядомых зарокаў.
Хачу
зубы ва ўсмешцы скаліць,
падморгваць выдатнай надужнасцю
кожнаму позірку чужых мін
і крэмзаць акварэльнай саматужнасцю
статычнасць сацыяльных карцін.
Я хачу
быць рэхам і рыканнем навальніцы,
упасці дажджом
на фабрыку раскудлачанай коснаці,
каб толькі не блытацца пад нагамі сталіцы
разважлівай.
сапрэлай.
аморфнасці.
Свидетельство о публикации №116052504240
Абы не апошні "шыкоўны" :)
Аляксандра Фагот 05.02.2017 02:00 Заявить о нарушении