Жыров цк я купалы

У залатых праменных ззяюць
Жыровіцкія купалы.
Людзей да веры настаўляюць
Сабора гучныя званы.

Спявае хор,
Ідзе малітва,
Жанчыны, дзеці, мужыкі,
Стаяць маўчком, бязгучна кажуць:
“Вялікі, Божа, зберажы!

Дай сілы, каб ісці па свеце,
Дай веры, каб трымала нас.
І барані, калі надыйдзе,
У жыцці цяжкі, нядобры час…”

Спявае хор,
Ідзе малітва,
Жанчыны, дзеці, мужыкі,
Стаяць маўчком, бязгучна кажуць:
“Вялікі, Божа, зберажы!”


Рецензии