Беларусь
Не, не можа нi з чым параўнацца
Прыгажосць беларускай зямлi!
Зноў хачу я ёй шчыра прызнацца
У вялiкай, бясконцай любвi...
Ёй спяваюць шчаслiвыя птушкi
Непаўторныя песнi свае,
На шырокix палях i ў пушчах
Хваляй радасцi дзень паўстае!
I праменнi бягуць па зямлiцы,
Насычаюць любоўю яе,
I вадзiца нам з кожнай крынiцы
Жыватворную моц аддае, -
Напаўняйцеся, сэрцы людскiя,
Ганарыцеся краем сваiм, -
Нам на шчасце абшары такiя
Падарылi бацькi, дзякуй iм!
25. 05. 2016
Свидетельство о публикации №116052501236
Дзякуй Вам вялікі.
Андрей Ястремский 30.09.2020 22:32 Заявить о нарушении