Радунiца
Новенькія на крыжах ручнікі
Ветрык палошча весні.
Радуніца. Запавет на вякі
Светлай слязою, з раднёю сустрэчамі
Дзень адзначаць незвычайны такі.
Смутак жыццёвай песні.
Чырвань цюльпанава-ярка ўрачыстая.
Свечкі. Самота маўклівая пліт.
Спеў. Жаўрукi? Анёлы?
Льецца на шэры халодны граніт
Музыка з неба, чароўная, чыстая.
Памяць. Даўно патануў у нябыт
Мамін пагляд вясёлы.
Май 2016
Свидетельство о публикации №116052308176
Маркова Марина 24.05.2016 08:04 Заявить о нарушении