Паляцеу унучак...
Кропелька-сляза дрыжыць на вейках.
Пуста і няўтульна стала дома -
Паляцеў унучак-салавейка.
Сэрцу і трывожна і балюча.
Прытуліцца б зноў да цёплай шчочкі.
Шчабятаў бы і не злазіў з ручак
І сваволіў з раніцы да ночкі.
Голасам любімага малечы
Клопат будзіць рана на світанку.
Ды кладзецца цішыня на плечы,
І няма каму вырыць аўсянку…
Родненькі малеча сінявокі
Паляцеў. І скончылася свята.
Паляцеў дадому, у свет далёкі,
Дзе па ім ужо сумуе тата.
Што ж, ляці, мой галубок гуллівы.
За цябе ў цішы пустога дома,
Каб ты быў здаровы і шчаслівы,
Моліцца засмучаная оmа.
* - бабушка (нидерландский)
Май 2016
Свидетельство о публикации №116052308148
Редкие встречи тоже по-своему хороши, не грустите пожалуйста!
А стихотворение полнится нежностью и лаской.
Спасибо Вам, Клавдия Семёновна! И за стихи, и за доброту.
Ирина Жизневская 25.05.2016 23:10 Заявить о нарушении
Теплого лета, солнышка и улыбок!
Клавдия Семеновна 27.05.2016 21:44 Заявить о нарушении