Я у снах цябе дауно не бачыу, мама...
Чаму ты не прыходзіш да мяне...
Я ўсё такі ж крыху непаслухмяны
Палю сваю цыгарку у вакне.
Я ўсё такі жа ветлівы і просты,
У марах-летуценнях заблукаў,
Амаль не п'ю, не прамаўляю тосты
І святы адзначаць зусім не стаў.
А помніш нашы доўгія размовы,
Як разам сустракалі Новы Год,
Як бацька быў вясёлым і здаровым,
Як шмат было усмешак і прыгод.
Ты помніш, сколькі розных падарункаў
Вы пад яліну клалі уначы,
І як я марыў са свайго прытулку,
Які завецца ложкам, уцячы.
Ці помніш ты, як я хварэў на горла
Штогод, штозіму, толькі стане снег-
Жыццё ўсё гэта з памяці не сцёрла,
Я ўсё хаваю нібы абярэг.
Я ў снах даўно цябе не бачыў, мама,
Я так хачу з табой пагаманіць,
Каб голас твой лагодны і рахманы
Хаця на хвілю ў сэрцы аднавіць.
Свидетельство о публикации №116052000361