***

Ціха, ціха, памаўчы,
Паслухай голас ночы сумны,
Зоркі могуць нам дапамагчы,
Паказаць той пуць разумны.

Цемра можа нам казаць,
Куды ісці на павароце,
Адказ ісці, ці пачакаць,
Застаўшыся на век у чароце.

Ці ўзяць усё, што ёсць у сэрцы,
Чаго няма ў галаве,
І каб ніколі не памерці,
Пайсці па маладой траве.

Наперакор сваёю долі,
Што была, як у людзей,
Тых, хто чакае сваёй ролі,
Хто памірае кожны дзень.


Рецензии