Бацькам

Словы падзякі складу я ў санеты,
Знай, нарадзілі на свет вы паэта.
Ад шчырага сэрца і ад шчырай душы
Нізкі паклон вам, бацькі, да зямлі.
З любоўю да вас адрасую я сказ:
Вы гадавалі ў строгасці нас.
Характары розныя мы набылі,
Да ведаў цягнуліся так, як маглі.
У кожнай з нас талент, дадзены Богам,
Не трэба судачыць аб гэтым так строга.
Ёсць повар, што корміць людзей вельмі смачна,
І гэтым, паверце, яны ёй удзячны.
Ёсць чалавечак, чысцюля з маленства,
Як у жыцці, так на вуліцах Менска.
Знайце, бацькі, што ў яе ў жыцці
Усё будзе добра, як і заўжды.
Што датычыць мяне, вырашайце вы самі,
Што за дзіця стаіць перад вамі.
Далей жа хачу я санет свой складаці,
Колькі ўнукаў змаглі ўзгадаваці!
Праўнукі скачуць ужо ў хаце ў вас,
Родныя нашы, вы багаты ў шмат раз!
Удзячны мы Богу за вашу падмогу,
Спакойныя будзьце за нашу дарогу.
Бацькоў жа такіх нідзе не знайсці,
Доўгіх гадоў вам у гэтым жыцці!
Здароўя вам моцнага, трымайцеся толькі,
Ганіце далей усе свае болькі!
З любоўю да вас усе вашы дзеці,
Вы лепшыя нашы на ўсім белым свеце!

18.09.2011


Рецензии
Вельмі добры верш! Сваіх Бацькоў, даўшых нам жыццё, вывеўшых у свет, ніколі не забыцца пакуль жывем самі!
http://stihi.ru/2021/09/18/2249

Будзьце здаровыя і шчаслівыя!
З павагай!

Николай Сергеевич 01   10.09.2022 07:37     Заявить о нарушении
Добрага ранку! Усё добра, кепска тое, што пішаце замест нашай беларускай літары і літару i.
Словы падзякі складу я ў санеты,
Знай, нарадзілі на свет вы паэта.
Ад шчырага сэрца i ад шчырай душы
Нізкі паклон вам, бацькі, да зямлi.
А не лепш будзе:
Знай, нарадзілі у свет вы паэта.
Можа на погляд не адрозніваюцца гэтыя літары, але ж мой ноутбук чытае літару АЙ.
Ад шчырага сэрца i ад шчырай душы

Усё будзе добра, як i заўжды.

Здароўя Вам!

З цяплынёй сэрца!

Николай Сергеевич 01   10.09.2022 07:39   Заявить о нарушении
Дзякую, Мікалай Сяргеявіч, ад шчырага сэрца!
Верш надрукаваны ў кнізе «Мой мир» 2010г.
Здароўя Вам моцнага!
С павагай, Ніна.

Нина Агейченко   10.09.2022 20:34   Заявить о нарушении
Вам Нўна таксама здароўя, дабрабыту!

Николай Сергеевич 01   11.09.2022 07:15   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →