Развiтальны
Не трымай, адпусцi - небяспечны мне гэты палон.
Я да нашай сустрэчы нiколi няволi ня ведаў.
Развiтаемся проста: букет, пацалунак, паклон.
Развiтаемся так, каб у iншых узнiкла жаданне
Паўтарыць неаднойчы прыгожыя словы "пакуль".
Будзем прыкладам тым, хто ня ведае, што развiтанне,
Гэта спроба пачаць нешта новае з лiку "нуль-нуль".
I нi я, i нi ты не павiнны трымацца за словы,
За мiнулыя мары, ня здзейснiць якiя нiяк.
Мне застацца з табой не дае мой настрой адмысловы.
Пацалунак, букет... I ня трэба iлжывых падзяк.
16.05.2016
Astravets
Свидетельство о публикации №116051600573
Развiтаемся проста: букет, пацалунак, паклон.
http://www.stihi.ru/2015/01/11/6627
Станислав Тарашкевич 26.05.2016 20:09 Заявить о нарушении