Не, з табой не развiтацца мне
праз гадЫ.
Ўсё табою любавацца мне,
як тады.
Тваё мілае, з картавінкай
"р" чуваць...
Як мне гора непапраўнае
гараваць?
Пераспелаю ажынаю
ты, мой боль.
А над нашаю сцяжынаю --
снег і золь.
А над лёсам адзіноты стынь.
Дзе ж цяпло?
Незваротная ты, часу плынь...
Ўсё прайшло...
Свидетельство о публикации №116051304788