Падарунак

Дзьве белыя ружы - падзяка мая,
Што вы знайшлі час для сустрэчы,
Каб бліжай спазнацца хто вы,... а хто я?
І зверыць наш шлях чалавечы.

Чырвоная ружа - адзнака цяпла,
Для Лізачкі мой падарунак
Каб светлай дарогай яна заўжды йшла,
Каб Бог даў жыццю накірунак!

Няхай жа сягоняшні сціплы букет
Нам будзе заўжды напамінам,
Што ўсім нам патрэбны сяброўскі прывет,
Бо шчасце ў сяброўстве адзіна!


Рецензии