Да хаты я прыехау
Да хаты я прыехаў раненька на зарэ
Раскрыў насцеж вароты на маміным дварэ
Расце як у дзяцінстве чарэшня ў кутку
А вось і калатуша ляжыць мне пад руку
А шчаўя ў гародзе багаты ўражай
Усё даўно паспела нехочаш, а збірай
Стаіць хамут ля ганка а конік у хляве
Пайду накашу траўкі каровачка раве
Скарэй запрог кабылку наеўся із гаршка
Спякла бліночкі мама для мілага сынка
Бяру касу на плечы і еду луг касіць
Такі лес чалавечы ўсё трэба нам рабіць
Хто працы тут баіцца стол будзе мець пусты
Не будзе насіць боты, а лапць з берасты
Не будзе жаркай печка халодныя вуглі
І не спячэ вам мама бульбяныя бліны
За поўны стол па працы расселіся сям'ёй
Сястра я брат і мама, каб выпіць па адной
Цячэ як рэчка песня за добру працу п'ецца
Счасліва стала мама і нам яна смяецца
Свидетельство о публикации №116051108851