Чую дз возныя спевы
Чую дзівосныя спевы
Птушак... і шорах лістоты...
Лаўкі стаяць ды і дрэвы,
Вецер схіляя чароты.
Сцежка... тут сонца ўзыходзіць,
Водар над намі лятае,
Хтосці пад хвоямі ходзіць...
Ходзіць,- с сабой размаўляе.
Можа быць то,- незнаёмы,
Скарбы лясныя шукае...
Недзе, там дзе вадаёмы,
Хлопчык вярбінку ламае.
Неба, блакітнае неба
З ветрам палі калыхае,
Зноў мяне цвёрдая глеба
З ласкай, з цяплом сустракае.
Свидетельство о публикации №116051103045