Вяночак...
Забыты вяночак убачыла сёння на вуліцы. Здзівілася, прыпынілася, занатавала смартфонам. І нечакана ўспомніла сваё дзяцінства. Разам з сяброўкамі мы таксама плялі вось такія вяночкі, якімі ўпрыгожвалі хаты, свае дзіцячыя русавалосыя галоўкі. Гэтыя вяночкі нам добра пасавалі. І мы былі шчаслівымі, бо нарадзіліся ў мірны час! І не зведалі ваеннага ліхалецця, як іншыя ...
© Copyright:
Анна Атрощенко, 2016
Свидетельство о публикации №116050805903
Рецензии