Смарагдавае
Пралятала імкліва карэта.
Стуль смарагдавы позірк сачыў
Каралеўны вышэйшага свету.
А ў вачах і самота, і жарсць.
Смех дзявочы і люты, і кепскі.
Ў падарожных дагэтуль ляжаць
Тых смарагдзікаў колкіх аскепкі.
Той, хто мае смарагды ў вачах,
Мусіць бесперапынна ўзірацца.
Той, хто мае смарагды ў руках,
Не павінен кідаць сваёй працы.
Атрымаўшы ў чало, найлаўчэй,
Пэўна, праўду нясе да сусвету.
Той, хто страціць смагагд, ці стаўчэ,
Пакараецца моцна за гэта.
Захавай, не даваўшы зарок,
Не забудзь, каб да вечнасці рушыў!
Не прабачыць смарагдавы цмок
Ані здрады, ані крывадушша.
Праз акно ў ахаваны пакой
Каралеўна глядзіць ды смяецца.
Пагражальна ківае рукой,
Каб смарагд ужывіць табе ў сэрца.
І пайдзеш у сусвет панясці
І адвечнае слова, і спеў свой,
Каб аднойчы бадзёра ўвайсці
У смарагдавае каралеўства.
На фота гэта не я. Шкада, канечне.)))
Свидетельство о публикации №116050800379