У печы
Трэскі, паперу, кідаюць усе.
Потым запалку падносяць і дровы пылаюць
І з печы ў хату ідзе цяпло.
І тут у печ улез чыгун вялікі,
Амаль да верху бульба там,
Другога меншага паставілі вілкі,
Каб есці было, што малым парсюкам.
Маленькі чыгунок са стравай гаспадарчай
Улез паціху і стаў на гарачыя вуглі
І кажа суседзям «Што Вы тут, пузатыя,
Усё месца ў печы занялі».
Маўчы, байструк, варыся ты паціху
Хіба ня бачыш, якія вялікія мы.
Сам маленькі, чорны і нязграбны
Глядзі, каб з печы не вылецеў ты.
Я хоць маленькі і не зграбны,
Але страву вару для людзей,
А ты вялікі, важны і пузаты,
А корміш толькі свіней ды курэй.
январь 2013
Свидетельство о публикации №116050603470
Получилась притча. С уважением и теплом в холодную погоду - Соля.
Сольфатара 21.11.2016 23:01 Заявить о нарушении
Людмила Гуринович 19.12.2016 16:48 Заявить о нарушении
Сольфатара 20.12.2016 01:43 Заявить о нарушении