Мой горад
Якраз і прыцягальны гэтым,
Мая маленькая планета,
Затое колькі маеш цеплыні!
Калі гараць святочныя агні,
Пачуццямі ўладарыць вечар,
Ты прызначаеш мне сустрэчу,
Я бачу: маладзееш дзень пры дні.
Шмат маю я знаёмых і радні,
Сяброў ужо даволі блізкіх,
Што гадаваліся з калыскі
І тут пусцілі моцна карані.
І не шкадую я зусім ані,
Што знітаваны лёс з табою
Пяшчотай, радасцю і болем,
І скарбамі душэўнай дабрыні.
Люблю цябе ў начной я цішыні,
Што мройна ахінае плечы...
Мы разважаем зноў аб вечным..,
Мой горад, не сталічнай вышыні!
6.04.2016 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116050610162