Amy Winehouse, пераклады на беларускую

You Know I'm No Good – Amy Winehouse*
http://www.youtube.com/watch?v=b-I2s5zRbHg

Сходамі ў дол – калі ласка, ў бар,
Абчмыхаў ноздрамі мой ліхтар.
Бач ты, ў чЭрапах строй, звінуў ён рукавы.
-Ты для чаго, - спытаў, - прыйшла сюды?

-Бо ты ж мой гаер, гівал!
Мяне ж ты зорачкай зваў.
Знішчыў свет мой і давер,
Дык нішчыш і жыццё цяпер.

   Я цьвічу сябе
   Ў першую чаргу.
   Казала, дрэнна будзе.
   Ізноў з кален ілгу.

Каханне, быццам сходы ўверх:
Плёну няма з марных тых уцех.
Толькі калі мару пра цябе-
Ззяю выбухам цяпер!

Уцёк за краты, хлеб з паўлітрай,
Толькі ты ж жанаты-
І я спавіта.
-Ўсё, без здрад! - Смяюся зноў,
Зваліўшыся  пад кухонны стол.

   Я цьвічу сябе
   Ў першую чаргу.
   Казала, дрэнна будзе.
   Ізноў з кален ілгу.

Жвачку жуем, сяброўства і мір,
Як былы саюз краін.
Мыльнае шоў, палядзі, сядок,
Як цячэ пенка з маіх ног.
Толькі раптам ўгледзеўшы “засос” 
Махнуў рукой і ножык ўзнёс.
Вох! Жах!  Ды курч ў жывот!
Займае дух, жуда! Улёт!

   Я цьвічу сябе
   Ў першую чаргу.
   Казала, дрэнна будзе.
   Ізноў з кален ілгу.


      *1. Так, мае пераклады не дакладныя! Затое, я спяваю гэта.)))))
       2. Арыгінал тэксту, падстрочнік, гісторыя, пераклады на рускую і кліпы ў Мікалая Мурашова (каментарыі таксама варта прачытаць):

http://www.stihi.ru/2016/03/31/2069

****

Back to Black - Amy Winehouse
http://www.youtube.com/watch?v=TJAfLE39ZZ8

Ці ж шкада хоць час? Дык не-
І вільгаць меў,
І ў гульнях ўсіх нагрэў.
Я – як пыл і соль.
Ссушыў мой боль
Мяне, штурхнуў праз столь.         
Ты вярнуў, што добра знаў,
Пайшоў ты мне на злосць, да звыклых спраў.
А я сышла на цяжкі шлях,               
Па марны скарб.
Як голуб праз дах.
             
Кажу: прабач; бывай, не вер!
Сто раз мяне забіў,
Дахаты йдзі цяпер,
Я- голубам у…
Голубам у вір.

Мая любоў
Цячэ праз край.
Кажаш:- До! Я:- Далівай!
Жыццё як ёсць- труба!
Качуся таннаю манетачкай на дно ў ёй я.

Кажу: прабач; бывай, не вер!
Сто раз мяне забіў,
Дахаты йдзі цяпер,
А голуб мой у…

Кажу: прабач; бывай, не вер!
Сто раз мяне забіў,
Дахаты йдзі цяпер,
А голуб мой у
Бла(кіт)
Бла(кіт)
Бла(кіт)
Бла(кіт)
Бла(кіт)
Бла(кіт)
Бла(кіт)

Ах, голуб мой.

Ах, голуб мой.

Кажу: прабач, бывай, не вер.
Забіў мяне стокроць.
Дахаты йдзі цяпер.
А голуб мой у…

Кажу: прабач, бывай, не вер.
Забіў мяне стокроць.
Дахаты йдзі цяпер.
А голуб мой… ды ў дрот!



Арыгінал тэксту, падстрочнік, гісторыя, пераклады на рускую і кліпы ў Мікалая Мурашова (каментарыі таксама варта прачытаць):

http://www.stihi.ru/2016/04/09/1590


Рецензии