Ранiцай

Маці ўстала рана,
Бацька  яшчэ  спіць.
У печы на патэльні
Сала  ўжо скварчыць.

Сала на патэльні,
У кубельцы кіўбаса,
Вантрабянкі  ў місцы
На шкафчыку стаяць.

“Бацька, хопіць дрыхнуць”-
Штурхае ў бок,
А ён перавярнуўся:
“Маці, ну яшчэ часок”.

“Калом і не падважыш -
Таўкець яшчэ  разок-
На стале сняданне,
А ты як лежабок.

Валяешся у пасцелі
Брудны, як качагар”.
Маці, што ты кажаш-
Гэта ж мой загар.

Хоць бы ты памыўся,
Вясковы кавалер,
Памяняй рубашку
Ды папраў каўнер.

Адзявай  кальсоны-
На вуліцы мароз,
Ды ідзі пабрыйся,
Глянь, як ты аброс.

Валодзя! чаго ты?
Гной выкінь з пад каровы,
Саломы падсцялі,
І не забудзь у хлеўчыку
Доску ты прыбіць.
 
Сена дай карові.
Ды выпусці курэй,
Пакармі машэнніцу,
Ды ўставай  хутчэй.

Свінні есці хочуць,
На ўсё сяло равуць.
Мяне на падводу
Бабы ужо завуць.

Паснедаць не успею-
Скварку хоць схвачу,
Падаю карову,
На працу палячу.

Потым скажаш дзецям,
Хай адкінуць снег,
Бо суседзі скора
Паднімуць нас на смех.

Валя, колькі можна
Ўсё мяне піліць?
Дзеці мне памогуць
Дроў у хату нанасіць.

Чаго ты ўсё крычыш
І цыкаеш пад ногі,
Як быццам  тут  зямля,
А не драўляная падлога!

Што ты, Валя, зранку,
Як той вар)ят,
Валёнкі там на ганку
Падай, бо босы я.

Ды я яшчэ не снедаў,
Толькі порткі адзяю,
Ідзі  ты на работу-
Я ўсё зраблю!   

Ад крыку выйшлі дзеці-
Ім не прывыкаць,
Але як не круціся,
Трэба памагаць.

Дроў прынесці ў хату,
Бульбы кош дастаць,
Палы памыць, падмесці
І ў хаце ўсё прыбраць.

Мамулька, не сярдуйся,
Усё з таткам зробім мы,
Ты толькі не хвалюйся.
Едзь на працу з бабамі.

І ў школу трэба бегчы
Амаль што цэлы час,
А там ужо чакае
Настаўніца і клас.

 21.01.2013г


Рецензии
Не звяртаючы увагі на некалькі не зусім Беларускую мову, верш добры свёй праўдзівасцю.
Поздно http://www.stihi.ru/2011/04/28/1513

Ёсць у мяне вершы на Беларускай мове, але іх няма на стихи ру. З дабрынёй і цяплом!

Николай Сергеевич 01   19.05.2016 13:39     Заявить о нарушении
Спасибо,Коля, за внимательное прочтение стиха. На таком языке разговаривали мои родители. Слово в слово я передала их утренний разговор, добавив юмора. Я очень любила своих родителей и всегда, пока жива, буду помнить о них.
Счастья Вам и здоровья!
С добрым сердцем к Вам, Людмила

Людмила Гуринович   19.05.2016 23:37   Заявить о нарушении
Спасибо! Да, у нас тоже была своеобразная гаворка.

Николай Сергеевич 01   20.05.2016 06:04   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.