Майская ноч
Аксамітным зіхоткім руном,
Паміж хваляў малодзіва повен,
Юны месяц плыве за чаўном
Зоркі ззяюь і ў неба зеніце
І у бездані пада мной...
Светлячкоў цёпла-срэбныя ніці
Трапяткою зіхцяць цішынёй.
Лес стaіць задуменна-маўклівы,
Ні галінку, ні ліст не кране
Подых ветрыку - вечна гуллівы
Падарунак Ярылы вясне.
Праляціць падарунак сусвету
І згарыць у нябёсах між зор
З зыркім доўгім ахвосцем камета
Ці мо з пікай агню метеор.
Ўсё застыла на возеры, ў небі
Ўсюды спокуй без стогнаў вайны
То жыццё абуджаецца ў глебі
Адчуваючы подых вясны!
Свидетельство о публикации №116050408597