Радз ма
Мы з ёй адзіны, душою адзіны.
Можна Радзіму пакінуць на час,
Але заўсёзы заве яна нас.
Рэчка дзяцінства гукае здалёку,
Хата бацькоўская цягне магнітам,
Белага бусла за вёскаю клёкат,
Неба над роднага поля блакітам.
Як гэта радасна зноўку наведаць
Тую старонку, дзе ты нарадзіўся,
Добрых людзей, што жывуць там, праведаць,
Сцежкай прайсці, дзе хадзіць навучыўся.
Чыстай вадзіцы з крыніцы напіцца,
Спеваў птушыных пачуць пералівы.
І, як нанова на свет нарадзіцца.
Дома адчуць сябе вельмі шчаслівым.
Ціхая, светлая Маці-Радзіма,
Сэрцам з табою заўседы адзіны!
Красавік 2016г.
Свидетельство о публикации №116050103623
Павел Явецкий 03.10.2018 00:19 Заявить о нарушении