Н штанах, н кашул парванай...
Не паскарджусь я долі абранай…
Луста хлеба, як стане прысмакам -
Я й тады не пайду небаракам…
А, як ногі абрынуць хадою
І, як зрок мой імжа захіне,
Не ўзлячу я з нябыт-чарадою,
Што наўцоў шпарка ў Вырай нясе -
І наўцом, і жыўцом-небаракам,
Стану я, калі з глузду зыйду,
Калі Слова разсыпецца прахам,
Калі ў час той, Радзімы зракусь.
-23.04.16.
Свидетельство о публикации №116050102328