Срабраны дождж
Пад сонцам анiводнай хмары.
Срабро сухім збяжыць на хвошч,
Збяжыць блiскучым на абшары.
За рукi смерць людзей кране,
Падпалiць чорным бэза лiст.
Сярод балот дрыгва ўздыхне,
I змоўкне жвавы птушак свiст.
А дождж сухiм бяду цярушыць,
Дзiцятка - у люльцы ля акна.
Бог прыме на Вялiкдзень душы,
Пачнецца з стронцыям вайна.
За кожным трэцiм - другi стане,
А дождж пацягнецца далей.
Праз 30 год чысцей не стане
Край згубленых людскix надзей.
28.04.2016, Сяргей Качанаў-Брандт
Свидетельство о публикации №116042808921