Дыхае шчасце

                Оригинал: "Спит мое счастье", исполнитель - Сати Казанова

1. Па жыцці пяцьсот дарог
Я прайшла, а хтосьці не змог
Прайсці і дзвесці
І разгубіўся дзесці.
Калі няшчыры свет вакол,
Навошта дадзены дакор?
Адказы шукай адразу,
А галоўнае – знайсці сябе.
 
Прыпеў:
А я зірну на неба –
Там пад покрывам, што
Мною саткана,
Далёка схавана
Ад бяды й зайздрасці,
Дыхае шчасце.


2. Лепей трэба свет зрабіць,
Каб хацелася стварыць
Рукамі дзіва
І побач ісці шчасліва.
Але адзінае жыццё
Аднойчы зменіць забыццё.
Адказы шукай адразу,
А галоўнае – знайдзі сябе.

Прыпеў:
А я зірну на неба –
Там пад покрывам, што
Мною саткана,
Далёка схавана
Ад бяды й зайздрасці,
Дыхае шчасце.


Па-за туманам зорка мая,
Там усё бачу: толькі мая.
Дзе цёмна – да світанка мая.
(Два разы)

Прыпеў:
А я зірну на неба –
Там пад покрывам, што
Мною саткана,
Далёка схавана
Ад бяды й зайздрасці,
Дыхае шчасце.


Рецензии