Адчуванне вясны
Сонца расплятае,
Золака хусцінку
Скінуўшы на дол,
Ранак красавіцкі
Цёплы дзень вітае,
І пад небам гусі
Шумнай чарадой!
Трапяткая радасць
Акрыляе сэрца,
Мары шчэ вандруюць
У блакіт нябёс,
Кроў, як сок у дрэвах
Моцай зварухнецца,
Зладзяцца падзеі,
Што назначыў лёс!
24.04.2014 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116042404796