Вясновы дым
Сплываў нябачна мне на плечы,
А трапяткі вясновы вечар
Гучаў дыханнем маладым.
Звіняць юначыя гады
Абцасікамі на асфальце,
Цудоўна так, калі на старце,
Ды і гадамі малады.
А вось як сонца ўжо з гары,
Узросту шлях бяжыць імклівы...
Але, напэўна, тым шчаслівы:
Радзіма ёсць, сям'я, сябры.
Майго жыцця няўлоўны дым
Сплываў нябачна мне на плечы,
А трапяткі вясновы вечар
Гучаў дыханнем маладым.
16.04.2014 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116042311010
Владимир Гайдук 07.09.2016 11:19 Заявить о нарушении
Ядвига Довнар 04.09.2016 17:03 Заявить о нарушении
Владимир Гайдук 05.09.2016 12:31 Заявить о нарушении
Ядвига Довнар 05.09.2016 15:10 Заявить о нарушении
Владимир Гайдук 05.09.2016 15:13 Заявить о нарушении