Спачуванне трэба

З усходу на запад пойдзеш
Не прамінеш  напэўна
Цудоўнае месца знойдзеш
Але нажывеш праблему.
Беларусь, да цябе прыйсці лёгка
Спадзяюся застацца проста
Але не ўздыхнеш з палёгкай
Дачакаліся добрага госця.
Каму шчасця няма на радзіме
Упарта імкнуцца да мэты
Мы вароты шырока раздвінулі
І разменнай  сталі манетай.
Тут не Захад, але не Усход
Хапаюцца за лязо тапельцы
Кранаецца з месца народ
Потым боўтаюцца  як у пельцы.
Іх праблемы становяцца нашымі
Для ўжывання не гожы кактэйль
Чужаземцы закручваюць шашні
Шкода іх і іхніх дзяцей
Цягнуть разам  с сабою сухоты
Досвед крымінальны, наркоцікі
Даць бы бедакам работаць
Но не знойдуць яны тут экзотыкі
Не шануюць законы перасяленцы
За злачынства трапляюць у турмы
На нашым утрыманні частка з іх застаецца
Вось у якія гуляем гульні
Цякачом прызналі цябе
Жыццё новае на Беларусі
Моўны сустрэніш бар’ер
Бо прымальны замежны – рускі…
Мур праблема і несумяшчальнасць
 Непаразуменні тутэйшай улады
Чужаземцам як след не на радасць
Уяўляецца пэўнай здрадай.
Да уцекачоў сталі спіною
У свет божы рушыў чалавек
Са сваёю смутаю і болем
На чужбіне шукае лекі.
Бедакам патрэбна дапамога
Не дай Бог на іхнем месцы мы
Мір такі не ўладкаваны, крохкі
Ведаю патрэбна ім не многа
Болей павагі да гэтых гарамык.
 
 


Рецензии