Роднай зямлi
Купкі вербаў ды лазы ...
То балота непраходнае,
То сасновыя лясы.
З курганамі ды ўзгоркамі,
Як бы з воспай на твары...
Хаты цёмныя с падпоркамі,
Апусцеўшыя двары.
Побач з імі - хмарачосы
Прэцца ў неба шкло, бетон...
Мерседэс і побач босы
Дзед, нібы з чужых плямён.
І бяжыць жыццё бяз мэты,
Плёну працы не відно.
Я ж надзеямі сагрэты
Адшукаў тваё вакно!
Свидетельство о публикации №116042102544