беларускiя ненародныя замовы 5
Нават у святочны час
Не глядзі ў бок каўбас!
Жор паўночны сыдзі ў пушчу,
Каб не вырас лішак тлушчу!
ад злодзеяў
Усім нахабнікам на злосць
У хаце не ўключу святло.
Хай у цемры маёй хаты
Зломяць ногі супастаты!
ад скаліёзу
З кожным днём – жыццё танней.
Час такі, што спіну гне.
Не жадаю і не буду
Быць падобным на вярблюда!
Свидетельство о публикации №116042003385